2012-03-11 11:38:27

Бэнэдыкт XVI і архіепіскап Роўэн Уільямс прынялі ўдзел у супольнай малітве нешпараў


RealAudioMP3 10 сакавіка Бэнэдыкт XVI прыняў удзел у экуменічных нешпарах якія прайшлі у базыліцы св. Грыгорыя Вялікага на рымскім пагорку Цэлій. У малітве ўдзельнічаў таксама кіраўнік Англіканскай Царквы архіепіскап Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс, які прыбыў у Рым з нагоды успаміну св. Грыгорыя. Менавіта гэты святы, скіраваў мананахаў камідулаў на тэрыторыю Вялікабрытаніі. Яны прынеслі англічанам Евангелле і заснавалі Кентэрберыйскую біскупскую кафедру. Заўтра супольнасць камідулаў будзе адзначаць 1000-годдзе з дня заснавання свайго першага манастыра. У сваёй прамове Бэнэдыкт XVI нагадаў аб жыцці св. Грыгорыя і падкрэсліў, што для яго ласка Божая была крыніцай для ўсёй дзейнасці. Пантыфік адзначыў, што неабходна мець блізкія адносіны з Божым Словам, каб напоўніць сваё жыццё святасцю і служыць людзям з любоўю.

Бэнэдыкт XVI нагадаў, аб важнасці малітоўнага служэння, якое аказвалі і працягваюць несці манахі гэтага ордэна, а таксама дапамозе тым, хто жадае дасягнуць крыніц духоўнага жыцця і глядзець на свет праз прызму евангельскага сумлення. Ён адзначыў, што супольнасць камідулаў мае глыбокую сувязь з Касцёлам на тэрыторыі Вялікабрытаніі і працягвае спрыяць умацванню адзінства паміж Англіканскай Царквой і Каталіцкім Касцёлам.

Пасля Бэнэдыкта XVI з прамовай выступіў таксама архіепіскап Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс, які адзначыў, што стыль жыцця супольнасці камідулаў нагадвае аб неабходнасці пастаяннай малітвы для таго, каб бачыць рэчы, якія нас акружаюць “ясней”. Іерарх падкрэсліў, што паміж Англіканскай Царквой і Касцёлам неабходна аднаўленне поўнага адзінства, “бо гэта не дазваляе быць цалкам свабоднымі і стрымлівае перамяняючую сілу Евангелля Касцёла ў свеце”.









All the contents on this site are copyrighted ©.