2012-03-11 13:16:37

Архіепіскап Уільямс: мы шмат працуем дзеля аднаўлення адзінства паміж хрысціянамі


RealAudioMP3 11 сакавіка кіраўнік Англіканскай Царквы архіепіскап Кентэрберыйскі Роўэн Уільмс расказаў, што падчас учарашняй аўдыенцыі ў Святона Айца яны абмеркавалі сітуацыю на Блізкім Усходзе, будучы Сінод аб Новай евангелізацыі, а таксама неабходнасць устанаўлення сувязі паміж тэалогіяй і правамі чалавека. “Як заўсёды мы размаўлялі аб многіх пытаннях”, - сказаў іерарх. Гаворачы аб важнасці адзінства паміж Англіканскай Царквой і Касцёлам архіепіскап, звярнуў увагу на неабходнасць вяртання да першапачатковага адзінства, якое існавала паміж хрысціянамі. “Мы сцвярджаем, што маем супольнае паходжанне, і яно дае нам шмат для па-сапраўднаму блізкіх адносін. Сапраўды, сёння мы шмат працуем, каб гэта адзінства стала поўным, сакраментальным і бачным, тады, калі Бог гэтага захоча”, - сказаў Роўэн Уільямс.

Узгадваючы аб місіянерах, якіх адправіў на тэрыторыю сучаснай Вялікабрытаніі папа Грыгорый Вялікі, архіепіскап Уільямс, адзначыў, што манаства вельмі важна, як для місіянерскай дзейнасці, так і экуменічнай, бо супольнасці законнікаў збіраюцца вакол Божага Слова. Ён адзначыў, што сёння, падчас візіта ў абацтва Монтэ-Касіна будзе казаць аб місійным характары манаскага жыцця. “Гэта не значыць, што ўсе манахі павінны быць місіянерамі, але яны павінны прывабліваць людзей сваёй беднасцю, прастатой і гасціннасцю, якую прапануюць”, - сказаў англіканскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.