2012-03-10 09:32:55

“L‘Osservatore Romano” і Парламент Італіі арганізавалі сумесную выставу дакументаў


RealAudioMP3 На заканчэнне святкавання 150-годдзя аб’яднання Італіі ў рымскім палацы “Джустыніані” адбылося адкрыццё выставы дакументаў пад назвай “Дзяржава і Касцёл. Ад Адраджэння да нашых дзён”. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Сенат Італьянскай Рэспублікі і ватыканскае выданне “L‘Osservatore Romano”. Прысутны на адкрыцці выставы кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ адзначыў, што гісторыя “L‘Osservatore Romano” пачалася амаль праз 100 дзён пасля даты аб’яднання Італіі, у 1861 г. Ён нагадаў, што газету заснавалі два адвакаты, палітычныя бежанцы з поўначы Італіі, якія былі вернымі Пантыфіку. Іх жаданнем, было стварыць друкаванае выданне, у якім бы адлюстроўвалася пазіцыя Папы па многім актуальным праблемам, у тыя драматычныя моманты гісторыі краіны. Іерарх расказаў, што першапачатковая назва новага выдання была “Сябра праўды”, аднак ў канчатковы момант яна была зменена.

На выставе прадстаўлены арыгінальныя дакументы і выявы з ватыканскіх і італьянскіх архіваў у якіх адлюстравана складаная гісторыя развіцця Касцёла і італьянскай дзяржавы апошніх 150 гадоў: дакументы перыяда І Сусветнай вайны, фашыскай дыктатуры, перыяда стварэння дзяржавы Ватыкан, ІІ Сусветнай вайны, стварэння Італьянскай Рэспублікі і яе Канстытуцыі, ІІ Ватыканскага Сабора, перагляду канкардата паміж Італіяй і Апостальскай Сталіцай.

Кардынал Бэртонэ звярнуў увагу на вялікі ўклад, які зрабілі веруючыя католікі ў станаўленне і развіццё Італіі. Ён таксама адзначыў, што святкаванне 150-годдзя аб’яднання краіны было вельмі станоўча адлюстравана на старонках “L‘Osservatore Romano”. “Нават такім чынам была выражана ўвага і сяброўства паміж Апостальскай Сталіцай і італьянскай дзяржавай”, - сказаў кардынал Бэртонэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.