2012-03-10 12:08:16

Святы Айцец пазнаёміўся са статыстычнымі дадзенымі аб Касцёле


RealAudioMP3 10 сакавіка кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскуп Анджэло Бэчу, субстытут Апостальскай Сталіцы, прадставілі Бэнэдыкту XVI “Папскі даведнік на 2012 г.” Пантыфік падзякаваў за працу, якая была зроблена для яго складання і праявіў вялікую цікавасць да статыстычных дадзеных аб Касцёле, якія ў ім прадстаўлены. У даведніку адзначаецца, што на працягу 2011 г. Папай былі створаны 8 новых біскупскіх кафедр, 1 асабісты ардынарыят і 1 вайсковы. Акрамя таго, узніклі 1 архідыяцэзія, 8 мітраполій, 1 прэлатура, 1 Апостальскі вікарыят, 1 Апостальская прэфектура і 1 місія “sui iuris”. Статыстычныя дадзеныя прадстаўленыя ў даведніку сведчаць аб тым, што колькасць католікаў у свеце працягвае расці. Напрыклад, з 2009 г. іх колькасць узрасла на 15 млн. (1,3%) і сёння складае 1, 196 млн. Аднак трэба заўважыць, што гэты рост з’яўляецца нераўнамерным. Колькасць католікаў незначна паменшылася ў Цэнтральнай Амерыцы і ў Еўропе, аднак узрасла ў Афрыцы і паўднёва-усходняй Азіі.

Узрасла ў свеце колькасць біскупаў. Сёння іх налічваецца 5 104. Таксама ўзрасла колькасць святароў. Іх колькасць у свеце раўна амаль 411 тыс. Яна павялічвалася ва ўсіх частках свету акрамя Еўропы.








All the contents on this site are copyrighted ©.