2012-03-10 15:58:44

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з кіраўніком Англіканскай Царквы


RealAudioMP3 10 сакавіка Бэнэдыкт XVI сустрэўся з архіепіскапам Кентэрберыйскім Роўэнам Уільямсам, які прыбыў у Рым з нагоды ўспаміну св. Грыгорыя Вялікага. Менавіта гэты святы, яшчэ да таго, скіраваў на тэрыторыю сучаснай Вялікабрытаніі групу манахаў, якія прынеслі англічанам Евангелле і заснавалі Кентэрберыйскую біскупскую кафедру. Сёння таксама адбудзецца супольная экуменічная малітва нешпараў. Яна пройдзе у касцёле св. Грыгорыя на рымскім пагорку Цэлій. Гэта будзе трэцяя сумесная малітва Рымскага Пантыфіка і архіепіскапа Кентэрберыйскага ў гэтым касцёле. Папярэднія малітвы адбываліся ў верасні 1989 г., калі Ян Павел ІІ сустракаўся з былым кіраўніком Англіканскай Царквы архіепіскапам Робертам Рансі, і ў снежні 1996, падчас візіта ў Рым архіепіскапа Джорджа Кэррі.

Акрамя таго, у праграму візіта Роўэна Уільямса ўваходзіць удзел ў літургіі ў англіканскім касцёле св. Паўла ў цэнтры Рыма, канферэнцыі “Манаства і экуменізм”, а таксама наведванне старажытнага абацтва Монтэ-Касіно, дзе іерарх прыме ўдзел у малітве нешпараў і прамовіць даклад на тэму “Законнікі і місія бачныя з Англіі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.