2012-03-10 11:59:10

Апостальская Сталіца праводзіць конкурс музычных твораў на тэму “Сімвал веры”


RealAudioMP3 Папская рада па культуры з’яўляецца суарганізатарам міжнароднага конкурса духоўнай музыкі, які пройдзе ў італьянскай Перуджы. Першы раз у гісторыі Папская дыкастэрыя прымае ўдзел у такой ініцыятыве. Да конкурса павінна быць падрыхтавана музычная кампазіцыя для хора з арганам ці без, на тэму “Сімвал веры”. Старшыня Папскай рады па культуры, кардынал Джанфранко Равазі адзначыў, што конкурс духоўнай музыкі мае на мэце спрыяць сустрэчы паміж сучаснай музыкай і духоўнай, якая мае свае асаблівыя каноны і тэмы. “У гэтым кантэксце я прапанаваў, каб удзельнікі конкурса стварылі тэкст, тэмай якога будзе Апостальскі сімвал веры - адзін з ключавых тэкстаў хрысціянскай традыцыі, які выдатна пракаментаваў кардынал Ратцынгер у сваёй кнізе “Увядзенне ў хрысціянства”, - адзначыў іерарх.

Кардынал Равазі падкрэсліў, што конкурс і творы, якія на ім будуць прадстаўлены, стануць таксама важным элементам сярод мазаікі ініцыятываў, якія ўзбагацяць Год Веры, што пачнецца ў кастрычніку 2012 г. па ініцыятве Бэнэдыкта ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.