2012-03-08 14:22:54

Супрацоўнік Ватыканскай абсерваторыі: навука дапамагае лепш узнаць Бога


RealAudioMP3 Амерыканскі астраном і супрацоўнік Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі брат Гай Консальманга адзначыў, што вывучэнне Сусвету з дапамогай навукі дапамагло яму лепш зразумець Хрыста. Выступаючы на міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла ў Дэнверы іезуіт расказаў, што сёння часта падкрэсліваецца супрацьлегласць паміж рэлігіяй і навукай, аднак, на яго думку, навука, з’яўляецца адным з самых лепшых спосабаў знаёмства з Богам. Брат Консальманга з’яўляецца куратарам калекцыі метэарытаў Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі. Адначасова ён займацца навуковымі даследваннямі. Сфера яго інтэрэсаў: сувязь паміж метэарытамі і астэройдамі, а таксама эвалюцыя малых цел сонечнай сістэмы. Гэтай тэме ён прысвяціў каля 40 сваіх апублікаваных навуковых прац.

Ватыканскі астраном адзначыў, што сучасныя атэісты імкнуцца замяніць прабелы ў разуменні Сусвету “нябачнымі сіламі”, пад якімі яны і разумеюць Бога. На яго думку, выкарыстанне Бога проста для запаўнення таго, аб чым невядома, з’яўляецца тэалагічнай здрадай. “Часта Богу адводзіцца месца нейкай сілы ў Сусвеце, у той час як Ён з’яўляецца крыніцай любога стварэння”, - падкрэсліў іезуіт і дадаў, што тыя, хто верыць у Бога не павінна баяцца навукі, але бачыць у ёй магчымасць лепш з Ім пазнаёміцца. Ён адзаначыў, што існуюць рэчы, якія немагчыма пазнаць толькі з дапамогай фізіцы і логігі, такія як прыгажосць, разум і любоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.