2012-03-08 11:55:52

Бедныя сем’і змогуць таксама патрапіць на Сусветную сустрэчу ў Мілане


RealAudioMP3 Арганізацыйны камітэт VII Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе з 30 мая па 3 чэрвеня ў італьянскім Мілане, вырашылі стварыць фонд дапамогі сем’ям, якія не маюць фінансавых сродкаў, каб прыбыць на гэты форум. “Сабраныя грошы будуць прызначаны на аплату падарожжа для тых пілігрымаў, якія знаходзяцца ў цяжкай фінансавай сітуацыі, асабліва з бедных краін свету”, - адзначаюць арганізатары мерапрыемства. У паведамленні падкрэсліваецца, што да канца тэрміна рэгістрацыі ўдзельнікаў застаецца яшчэ месяц і на сённяшні дзень вядома аб удзеле ў форуме прадстаўнікоў больш чым 73 краін свету. “Ёсць сем’і, якія прыбудуць з Гаіці, Зімбабвэ, Малайзіі. Краін ў якіх большасць насельніцтва ніколі не пакідала межы ўласных дзяржаў і канешне не можа сабе дазволіць доўгі і дарагі міжкантынентальны пералёт”, - гаворыцца ў дакуменце.

Арганізатары мерапрыемства падкрэсліваюць, што Сусветная сустрэча сем’яў не павінна стаць радасцю толькі для тых, хто можа дазволіць прыбыць на яе, але яна адкрыта для ўсіх і жадае прыняць таксама сем’і, якія жывуць далёка ад Італіі. Яны звярнуліся з заклікам да грамадзян і вернікаў аб фінансвай дапамозе, неабходнай “каб даць радасць тым, хто яе пазбаўлены, каб пачуць падчас сустрэчы жывыя галасы сведкаў нашых часоў, якія вымушаны засяроддзіцца ў сваім жыцці толькі на штодзённых патрэбах”. “Мы павінны даць незабыўныя ўражанні тым, хто іх да гэтага часу яшчэ не меў”, - звярнуліся з заклікам арганізатары VII Сусветнай сустрэчы сем’яў.








All the contents on this site are copyrighted ©.