2012-03-07 15:43:01

Святы Айцец атрымае ў дар мексіканскае самбрэра


RealAudioMP3 Падчас Апостальскага падарожжа ў Мексіку Бэнэдыкт XVI атрымае самбрэра. Гэты традыцыйны для Мексікі і ўсёй Лацінскай Амерыкі галаўны ўбор, які захоўвае ад гарачых сонечных праменняў будзе зроблены Марыяй дэла Луз Епес Торрэс. Самбрэра будзе белага колеру, упрыгожана залатой ніццю, папскім гербам і надпісам “Бэнэдыкт XVI”. Аўтар галаўнога ўбору для Папы жыве ў “сусветнай сталіцы самбрэра” горадзе Сан-Францыска дэль Рынкон ў штаце Гуанаюата. У ім Святы Айцец будзе прабываць падчас свайго чатырохдзённага візіта ў Мексіку. Папа прыбудзе ў сталіцу гэтага штата горад Леон 23 сакавіка і прабудзе там да 26 сакавіка. Затым Пантыфік накіруецца на Кубу.

Да падарожжа ў Мексіку і на Кубу Папа здзейсніў 14 падарожжаў па Еўропе, 3 у Азію, 2 у Афрыку, 1 ў Акеанію і 3 у Амерыку.








All the contents on this site are copyrighted ©.