2012-03-07 14:20:52

Касцёл у Лацінскай Амерыцы заклікае стварыць больш чалавечыя ўмовы для вязняў


RealAudioMP3 Пасля нядаўніх пажараў, якія адбыліся ў выпраўленчых структурах Гандураса і Нікарагуа, епіскапаты краін Паўднёвай Амерыкі актывізавалі свае намаганні з мэтай паляпшэння стану ўтрымання людзей за кратамі і ўмоў працы для турэмных назіральнікаў. Ватыканскае выданне “L’ Ossеrvatore Romano”, звяртае ўвагу на тое, што ў турмах ў гэтым рэгіёне часта ўтрымліваецца ў два разы больш вязняў, чым яны могуць змясціць. Гэта стварае нечалавечыя ўмовы ўтрымання і правакуе паўстанні, якія прыводзяць да ахвяр і раненняў людзей.

Выданне падкрэслівае, што у Мексіцы Каталіцкі Касцёл ажыцяўляе сваю дзейнасць ў 482 турмах з 489. У гэтай місіі задзейнічана каля 4 тыс. святароў, якія наведваюць вязняў кожны тыдзень. У Калумбіі, па выніках апошніх статыстычных даследванняў, турмы разлічаны на ўтрыманне каля 70 тыс. чалавек, а ў іх знаходзіцца больш за 90 тыс.

На чале руху гуманізацыі адносінаў да вязняў стаяць арцыбіскуп Каракаса кардынал Хорхе Ліберато Уроса Савіно і арцыбіскуп Тэгусігальпы кардынал Оскар Андрэс Радрыгес. Некалькі дзён таму ён назваў лацінаамерыканскія турмы “сапраўдным пеклам”. “Найбольш сумнай рэччу з’яўляецца тое, што грамадствы не ўсведамляюць гэтага”, - падкрэсліў кардынал Радрыгес. Іерарх звярнуў увагу на небяспеку культуры помсты, якая пашыраецца сярод людзей, а таксама важнасць не толькі неабходнасці палітычных рашэнняў у гэтай галіне, але перамен у грамадскай думцы адносна вязняў у краінах Паўднёвай Амерыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.