2012-03-07 15:03:52

Боснія і Герцагавіна: хуткае памяншэнне колькасці католікаў


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Франё Камарыца, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Босніі і Герцагавіны адзначыў, што ў гэтай краіне, на працягу апошніх 20-ці гадоў у два разы паменшылася колькасць католікаў. “Паводле афіцыйных дадзеных, католікаў у Босніі і Герцагавіне каля 442 тыс. на 3 млн. 850 тыс. жыхароў”, - расказаў іерарх. На яго думку, асаблівую трывогу выклікае падзенне ўзроўня нараджальнасці: у баснійскіх парафіях у 2010 г. было зарэгіставана пахаванняў на 1400 выпадкаў больш чым хростаў. Іерарх падкрэсліў, што каталіцкая супольнасць ў асноўным складаецца з пажылых людзей. Ён звярнуў увагу на тое, што маладыя людзі, якія засталіся ў краіне маюць праблемы з пошукам працы і стварэннем сем’яў. Арцыбіскуп Камарыца падкрэсліў, што Касцёл імкнецца ім дапамагаць, аднак адсутнічае падтрымка з боку ўладаў краіны. Ён выказаў спадзяванне, што адносіны паміж католікамі і мусульманамі ў Босніі і Герцагавіне будуць мірнымі, як гэта было да вайны.

Іерарх адзначыў, што міжнародная супольнасць павінна дапамагчы Босніі і Герцагавіне і аказваць уплыў на ўлады, з мэтай гарантавання правоў прадстаўнікам рэлігійных меншасцяў. “Мы рабілі заклікі некалькі разоў і ў красавіку плануецца шэраг канферэнцый па гэтай праблеме ў чатырох суседніх краінах: Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіне, Сербіі і Харватыі”, - сказаў арцыбіскуп Камарыца.








All the contents on this site are copyrighted ©.