2012-03-06 14:17:36

Бэнэдыкт ХVI стварыў новую епархію ў Індыі


RealAudioMP3 6 сакавіка Бэнэдыкт ХVI стварыў новую епархію для вернікаў сіра-малабарскага абрада ў Фарыдабадзе ў Індыі. Першым біскупам новастворанай епархіі Святы Айцец прызначыў кс. Курыякоса Бгаранікулангара, які да гэтага часу працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Германіі. Новапрызначаны іерарх нарадзіўся ў 1959 г. у Індыі. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1983 г. Новастворана касцёльная структура ўключае ў сябе 23 парафіі, у якой працуе 44 святары і больш за 200 законніц.








All the contents on this site are copyrighted ©.