2012-03-06 13:51:49

Бэнэдыкт XVI і архіепіскап Роўэн Уільямс супольна ўзгадаюць аб св. Грыгорыі Вялікім


RealAudioMP3 10 сакавіка Бэнэдыкт XVI наведае кляштар св. Грыгорыя на рымскім пагорку Цэлій, з нагоды тысячагадовага юбілею заснавання першага манастыра камідулаў, у якім некаторы час жыў будучы папа Грыгорый ІХ. З гэтай нагоды ў Рым прыбудзе таксама архіепіскап Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс. У спецыяльным паведамленні абата кляштара адзначаецца, што англіканскі іерарх прыбудзе ў Рым, каб падкрэсліць гістарычную сувязь, якая існуе паміж кангрэгацыя камідулаў і англіканскай супольнасцю. Гэта будзе ўжо трэццяя сустрэча паміж Бэнэдыктам XVI і архіепіскапам Кентэрберыйскім. Адзначаецца, што св. Грыгорый Вялікі, будучы законнікам, разам з 40 іншымі манахамі вырушыў з місіянерскай дзейнасцю на тэрыторыю сучаснай Вялікабрытаніі і прынёс англічанам Евангелле. “Сустрэча Папы і архіепіскапа Кентэрберыйскага будзе стымулам для ўсіх вернікаў, католікаў і англіканаў, каб наведваць магілы апосталаў і спрыяць умацаванню адзінства хрысціян”, - гаворыцца ў паведамленні.

Святы Айцец і архіепіскап Роўэн Уільямс узначаляць малітву нешпараў, затым запаляць спецыяльную лампу ў капліцы св. Грыгорыя, у якой таксама будзе ўстаноўлены кельцкі крыж і ікона прывезеныя з Кентэрберы.








All the contents on this site are copyrighted ©.