2012-03-06 12:19:47

Бэнэдыкт XVI спачувае у сувязі з трагедыяй на польскай чыгунцы


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя арцыбіскупа Юзэфа Міхаліка, старшыні Канферэнцыі Біскупаў Польшчы ў сувязі з трагічным здарэннем, якое адбылося ў суботу 3 сакавіка на чыгунцы ў гэтай краіне. У выніку сутыкнення двух паяздоў загінулі 16 чалавек і каля 50 атрымалі раненні. У сваёй тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, Святы Айцец выразіў сваю духоўную блізасць з ахвярамі трагедыі і ўсім польскім народам. Папа запэўніў іх ў сваёй малітве аб дары Божай міласэрнасці для загінуўшых і аздараўленні для параненых. “Няхай Пан адорыць мужнасцю і супакоем усіх, хто пакутуе з прычыны гэтага трагічнага здарэння”, - адзначыў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.