2012-03-06 15:36:34

Апостальская Сталіца звяртае ўвагу на праблемы жанчын, якія жывуць у сельскай мясцовасці


RealAudioMP3 6 сакавіка арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН, скіраваў зварот да 56-й сесіі Камісіі ААН па праблемах жанчын. Арцыбіскуп звярнуў увагу на складаную сітуацыю жанчын, якія жывуць у сельскай мясцовасці, і адзначыў, што яны складаюць большую частку насельніцтва планеты. Гаворачы аб праблемах гэтай катэгорыі жанчын, асабліва ў бедных краінах, іерарх адзначыў, што яны часта падвяргаюцца прыніжэнням, працуюць у складаных умовах і атрымліваюць неадэкватную аплату, пазбаўленыя доступу да добрага харчавання і вады, не абароненыя ад гвалту. Арцыбіскуп Чулікат падкрэсліў, што ў такіх умовах жанчына не можа клапаціцца аб сабе, сваіх дзецях і сям'і і гэта спрыяе з'яўленню новых сацыяльных праблем. Іерарх заклікаў спрыяць палітыцы абароны жанчын, якія жывуць у сельскай мясцовасці, праз пашырэнне доступу да адукацыі, паслуг, фінансавых і камунікацыйных тэхналогій.








All the contents on this site are copyrighted ©.