2012-03-05 15:28:07

Старсбург: біскупы паўднёва-усходняй Еўропы гавораць аб праблемах Старога Кантынента


RealAudioMP3 5 сакавіка ў Страсбургу распачалася ХІІ сустрэча старшыняў епіскапатаў краін паўднёвага ўсходу Старога Кантынента, арганізаваная Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы ў супрацоўніцтве з пастаяннай місіяй Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы. У праграме форума дыскусіі, даклады, малітвы, а таксама св. Імша ў інтэнцыі Старога Кантынента, якая адбудзецца ў Старбургскай катэдры. У інтэрв’ю нашаму радыё пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы арцыбіскуп Альдо Джардано адзначыў, што мэта сустрэчы – лепш пазнаёміцца з дзейнасцю еўрапейскіх інстытутаў, паказаць ім сваю зацікаўленасць і адкрытасць, адначасова атрымліваючы новыя веды.
Іерарх адзначыў, што крызіс, які зараз перажывае Еўропа, закранае саму еўрапейскую ідэнтычнасць, і ў гэтым кантэксце Касцёл мае асаблівую функцыю – адкрыць хрысціянскія карані кантынента, ў аснове якіх ляжыць любоў, справядлівасць, салідарнасць, прабачэнне і дапамога.

Гаворачы аб тэмах, якія будуць абмяркоўваць удзельнікі форума іерарх звярнуў увагу на пагрозы прынцыпам рэлігійнай свабоды. “Калі няма Бога ў жыцці грамадства, то няма фундамента, не хапае супакою і салідарнасці”, - падкрэсліў арцыбіскуп Джардано.

Адным з асноўным пунктаў праграмы мерапрыемства будзе св. Імша за Еўропу у якой прымуць удзел біскупы, члены Савета Еўропы, а таксама прадстаўнікі розных супольнасцяў і дзеячы, зацікаўленыя ў практычнай рэалізацыі прынцыпаў салідарнасці і супакою паміж народамі. “Мы памолімся ў інтэнцыі, каб Еўропа адкрылася на тыя дары, якія Бог ёй дае. Бог ніколі не пакідаў Еўропы. Гэта мы пакінулі Бога, і гэта наша праблема, а Ён заўсёды побач таму наша літургія, гэта заклік да Яго”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.