2012-03-05 13:07:58

Кардынал Бэртонэ нагадаў аб прыкладзе жыцця заснавальніка руха “Адзінства і вызваленне”


RealAudioMP3 4 лютага у базыліцы св. Пятра кардынал Дзяржсакратар Тарцызіо Бэртонэ, цэлебраваў св. Імшу, з нагоды 7-й гадавіны смерці кс. прэлата Луіджы Джысані і 30-й гадавіны прызнання папай руха “Адзінства і вызваленне”, заснавальнікам якой быў святар. “З адвагай і шчырасцю сведчыце перад светам аб прыгажосці хрысціянства”, - заклікаў прысутных на св. Імшы вернікаў і членах руху “Адзінства і вызваленне” кардынал Бэртонэ. “Кс. Джысані быў нястрыманым прарокам неабходнасці сустрэчы сучаснага чалавека з Богам; сустрэчы з асобай Езуса ў якім “Бог стаў чалавекам”; сустрэчы з Касцёлам, месцам адзінства хрысціян ўнутры і на шляху сапраўднага жыцця”, - сказаў кардынал Дзяржсакратар.

Кс. прэлат Луіджы Джысані быў выкладчыкам рэлігіі ў свецкіх навучальных установах Італіі. Акрамя таго, ён выдаў шматлікія кнігі прысвечаныя праблемам адукацыі і аб месцы рэлігіі ў гэтай сферы. У 1964 г. ён заснаваў каталіцкую студэнцкую арганізацыю, якая ў 1970 г. атрымала назву “Адзінства і вызваленне”. 11 лютага 1982 г. гэта арганізацыя была прызнана Папскай радай па справах свецкіх. На пахаванні кс. Джысані, у лютым 2005 г. прысутнічаў спецыяльны пасланнік папы Яна Паўла ІІ кардынал Ёзэф Ратцынгер. Некалькі тыдняў таму быў абвешчаны пачатак беатыфікацыйнага працэса гэтага святара.

Кардынал Бэртонэ нагадаў, што чаканне беатыфікацыі і кананізацыі кс. Джысані, з’яўляецца чаканнем агульнага прызнання вялікага хрысціяніна і святара. Акрамя таго, іерарх заклікаў вернікаў, углядаючыся ў прыклад жыцця кс. Джысані лепш пазнаваць Хрыста, не як ідэю, але “як асобу, якая дае жыццю новую перспектыву”.








All the contents on this site are copyrighted ©.