2012-03-05 14:10:33

Вялікабрытанія: Касцёл крытыкуе ўлады за спробу змяніць значэнне інстытута сужэнства


RealAudioMP3 “Шлюбы паміж гомасексуалістамі з’яўляюцца радыкальным “перакручваннем” паўсюдна прынятага чалавечага права”, - адзначыў кардынал Кэйт О’Браен у інтэрв’ю англійскаму выданню “Sunday Telegraph”. Гаворка ідзе пра наданне саюзам паміж людзьмі аднаго полу статуса сужэнства, якое плануецца ў Вялікабрытаніі. У той час як урад пачаў кансультацыі з насельніцтвам аб увядзенні легалізацыі аднаполых саюзаў Каталіцкі Касцёл ў Англіі, Уэльсе і Шатландыі пачаў кампанію у абарону традыцыйнага сужэнства. Кіраўнік англійскага епіскапата заклікае прэм’ер-міністра краіны Дэвіда Кэмерана абараняць інстытут сужэнства, а не спрыяць яго знішчэнню. “Прапанова ўрада з’яўляецца спробай змяніць значэнне сужэнства для ўсяго грамадства”, - сказаў кардынал, адзначыўшы, што гэты шлях можа быць бясконцым, а наступным крокам можа быць прызнанне сужэнства паміж трыма асобамі, а не двума.

Арцыбіскуп Соўтваркскі Пітэр Сміт адзначыў таксама, што Касцёл заклікае вернікаў прыняць актыўны удзел у кансультацыях, якія праводзяць улады і не баяцца сведчыць аб сваіх поглядах. Іерарх нагадаў, што “сужэнства з’яўляецца фундаментальным сацыяльным інстытутам і ні дзяржава ні Касцёл не маюць права змяняць яго значэнне. Канфекрэнцыя Біскупаў Англіі і Уэльса ў бліжэйшы час плануе выданне спецыяльнага паведамлення на гэту тэму.








All the contents on this site are copyrighted ©.