Бэнэдыкт XVI прызначыў новых членаў Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў
5 сакавіка Бэнэдыкт
XVI прызначыў членамі Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардынала Антоніо Канізарэса,
прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў; кардынала Ларана Пасінью,
арцыбіскупа Кіншасы; а таксама арцыбіскупа Пьера Луіджы Чэлата, сакратара Папскай
рады па міжрэлігійным дыялогу; арцыбіскупа Хосэ Актавіо Руіза Арэнаса, сакратара Папскай
рады па новай евангелізацыі і біскупа Калькуты на пенсіі Джозэфа Калатіпарамбіла,
сакратара Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў. Кангрэгацыя Евангелізацыі
Народаў з’яўляецца адной з дзевяці кангрэгацыі Рымскай курыі. Яе гісторыя пачалася
яшчэ ў 1622 г. калі папа Грыгорый XV стварыў Кангрэгацыю Прапаганды Веры. У 1917 г.
яна была падзелена на две новыя кангрэгацыі – Кангрэгацыю Прапаганды Веры і Кангрэгацыю
па справах Усходніх Касцёлаў. У 1967 гэта дыкастэрыя атрымала сучасную назву.
Асноўнай
функцыяй Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, з’яўляецца падтрымка місіянерскай дзейнасці
Касцёла. У яе уваходзяць каля 60 кардыналаў, арцыбіскупаў і біскупаў. З 2011 г. гэту
дыкастэрыю Рымскай курыі ўзначальвае італьянскі іерарх кардынал Фернардо Філоні.