2012-03-05 12:17:55

Аргенціна: біскупы крытыкуюць адмену навучання рэлігіі ў школах


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы аргенцінскай дыяцэзіі Сальт звярнуліся да ўладаў рэгіёну, з крытыкай запланаванай адмены навучання каталіцкай рэлігіі ў дзяржаўных школах. Іерархі падкрэслілі, што рэлігійная адукацыя спрыяе законнаму плюралізму і ўносіць свой ўклад у развіццё грамадства. “Бацькі маюць права патрабаваць ад навучальных устаноў краіны таго, каб іх дзеці маглі атрымліваць рэлігійнае навучанне, якое спрыяе іх ўсебаковаму развіццю”, - напісалі ў спецыяльным звароце іерархі. Акрамя таго, біскупы падкрэслілі, што рэлігійныя перакананні з’яўляюцца пазітыўным фактарам у асабістым і грамадскім жыцці.
“Мы не прэтэндуем на тое, каб ў дзяржаўных школах дзяцей вучылі толькі зместу каталіцкай веры, але мы хочам, каб усе яны мелі магчымасць атрымліваць рэлігійную адукацыю, ці адмовіцца ад гэтага, але па рашэнні бацькоў”, - адзначаюць каталіцкія іерархі. Яны нагадалі, што заданнем дзяржаўных школ павінна быць павага і перадача культуры і ідэнтычнасці народа. Біскупы звярнуліся да бацькоў дзяцей, каб тыя змагаліся за свае законныя правы на ўсебаковае развіццё дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.