2012-03-04 13:44:12

Еўрапейскі дзень на карысць свабоднай нядзелі


RealAudioMP3 4 сакавіка па ініцыятыве Еўрапейскага аб’яднання на карысць свабоднай нядзелі: пагаднення прафсаюзаў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый Старога Кантынента, адзначаецца Еўрапейскі дзень на карысць свабоднай нядзелі. Ініцыятыву падтрымаў таксама Каталіцкі Касцёл. “Падчас фінансавага і эканамічнага крызісу, калі ўсё больш і больш правоў працоўных знаходзяцца пад ціскам, свабодная ад працы нядзеля з’яўляецца бачным знакам таго, што паадзінокія асобы і цэлыя грамадствы не ёсць залежнымі выключна ад працы і эканомікі”, - чытаем у звароце аўтараў ініцыятывы. Яны заклікалі да розных формаў святкавання нядзелі, у тым ліку да культурных і грамадскіх мерапрыемстваў.

Касцельныя арганізацыі падкрэсліваюць рэлігійнае вымярэнне Дня Пана. Камісія Справядлівасці і міру пры Біскупскай Канферэнцыі Харватыі заклікала хрысціян краіны, каб яны устрымаліся ад пакупак у нядзелі. “Вернікі, такім чынам, будуць паважаюць тых, хто прымушаны працаваць у гэты дзень, будучы далёка ад сваёй сям’і”, - напісалі іерархі. Біскупы адзначылі, што праца ў нядзелі з’яўляецца адной з формаў крывадушнасці і абыякавасці адносна гэтых асоб. Епіскапат Харватыі нагадваў, што чалавек з’яўляецца не толькі вытворцам і спажыўцом тавараў і паслуг. Ён таксама з’яўляецца духоўнай істотай, якая мае патрэбы ў міжчалавечых адносінах, у тым ліку і сямейных. “Нават у часы камуністычнага рэжыму нядзеля была свабодным днём ад працы, тым больш ва ўмовах дэмакратыі, нядзеля павінны быць у павазе, асабліва ў краіне, у якой 90% яе жыхароў прызнаюць сябе хрысціянамі”, - напісалі харвацкія біскупы.








All the contents on this site are copyrighted ©.