2012-03-04 13:39:00

Бэнэдыкт ХVI: будзьце місіянерамі Хрыста сярод братоў


RealAudioMP3 4 сакавіка, у першай палове дня, Бэнэдыкт ХVI наведаў рымскую парафію св. Яна Хрысціяцеля дэ Ла Саль, якая знаходзіцца ў паўднёвай частцы Вечнага Гораду. Падчас візіта Святы Айцец сустрэўся з дзецьмі і моладдзю парафіі. Папа заклікаў іх да актыўнага ўдзелу ў жыцці сваёй парафіяльнай супольнасці. Затым Пантыфік узначаліў св. Імшу ў мясцовым касцёле. У гаміліі спасылаючыся да літургічных чытанняў сённяшняй нядзелі Бэнэдыкт ХVI адзначыў, што Евангелле павінна быць абвяшчае ўсім. Пантыфік перасцярог перад тым, каб парафіяне не чакалі на тое, каб іншыя асобы прыносілі ім розныя пасланнямі, якія не вядуць да сапраўднага жыцця. “Вы самі ставайце місіянерамі Хрыста сярод братоў там, дзе яны жывуць, працуюць, вучацца, ці проста праводзяць свабодны час”, - сказаў Святы Айцец.

Папа падкрэсліў, што парафія св. Яна Хрысціцеля дэ Ла Саль з’яўляецца вельмі маладой супольнасцю, у якой многа маладых сем’яў, шмат дзяцей і моладзі. “У гэтай сувязі хачу нагадаць заданне сям’і і ўсёй хрысціянскай супольнасці аб абавязку выхоўвання дзяцей ў хрысціянскай веры, бяручы прыклад з пастырскіх указанняў, што прапанавала Біскупская канферэнцыя Італіі і не забываючы навучання св. Яна Хрысціяцеля дэ Ла Саль”, - сказаў Пантыфік. Святы Айцец нагадаў, што сям’я мае асаблівую ролю ў перадаванні спелай веры новым пакаленням. Бэнэдыкт ХVI адзначыў, што місіяй кожнай хрысціянскай супольнасці з’яўляецца пераказванне усім людзм паслання любові Бога.








All the contents on this site are copyrighted ©.