2012-03-03 16:00:51

Страсбург: біскупы і палітыкі разам памоляцца за Еўропу


RealAudioMP3 Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы ў супрацоўніцтве з пастаяннай місіяй Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы арганізуе сустрэчу старшыняў епіскапатаў краін паўднёвага ўсходу Старога кантыненту. Мерапрыемства пройдзе 5-8 сакавіка ў Старсбургу. У ім прымуць удзел іерархі з Албаніі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Кіпра, Грэцыі, Малдавіі, Румыніі, Турцыі, а таксама Міжнароднай Біскупскай Канферэнцыі імя св. Кірыла і св. Мятода, якая аб’ядноўвае біскупаў Сербіі, Чарнагорыі, Косава і Македоніі. Іерархі сустрэнуцца з членамі Савета Еўропы, і разам з імі абмяркуюць шырокі спектр актуальных пытанняў. У прыватнасці тэму рэлігійнай свабоды, праблемы звязаныя з прысутнасцю хрысціянскіх сімвалаў у грамадскай сферы, пытанні дыскрымінацыі на рэлігійнай глебе, правоў меншасцяў і рэлігійнага вымярэння міжкультурнага дыялогу. Акрамя таго біскупы і палітыкі паразважаюць над праблемамі сям’і, правоў дзяцей, адказнасці бацькоў, праблемах у галіне біяэтыкі і абароны жыцця.

7 сакавіка у Старсбургскім катэдральным касцёле біскупы узначаляць св. Імшу падчас якой будуць маліцца за Еўропу. У ёй прымуць удзел таксама супрацоўнікі Савета Еўропы і розных еўрапейскіх інстытутаў: еўрадэпутаты, паслы, судзі, а таксама супрацоўнікі касцёльных устаноў, якія супрацоўніцаюць з імі.








All the contents on this site are copyrighted ©.