2012-03-03 15:03:02

Нігерыя: біскупы крытыкуюць палітыку ўрада краіны


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Нігерыі апублікавалі пасланне да вернікаў краіны, у якім звярнулі увагу на шматлікія грамадскія праблемы і выступілі з моцнай крытыкай урада. “Многія праблем якія перажывае Нігерыя з’яўляюцца вынікам няздольнасці ўладаў кіраваць дзяржавай”, - адзначаюць іерархі. Біскупы звярнулі асаблівую увагу на пытанне бяспекі, асабліва пасля выпадкаў насілля і замахаў, учыненых групоўкай “Бока Харам”. “Улады, якія не ў стане гарантаваць бяспечнае жыццё для грамадзян і іх маёмасці, няздольныя выконваць свае абавязкі. У мінулым мы ўжо асудзілі недахопы дзяржаўных органаў, адказных за бяспеку грамадзян. Гэтыя недахопы спрыяюць дзейнасці экстрэміскіх груповак, якія парушаюць супакой ў краіне”, - напісалі іерархі.

Біскупы падкрэсліваюць, што нерашучасць з боку ўладаў Нігерыі спрыяе ксенафобіі, якая шырока распаўсюджваецца. “Толькі добрае выхаванне грамадзян можа паспрыяць таму, што яны змогуць унесці ўклад у стварэнне і падтрымку палітычнага, эканамічнага і грамадскага парадку”, - напісалі нігерыйскія біскупы.








All the contents on this site are copyrighted ©.