2012-03-02 13:22:53

Партугальцы вырашылі пакуль не скасоўваць 2 рэлігійныя святы


RealAudioMP3 Сакратар біскупскай канферэнцыі Партугаліі кс.Мануэль Марухао паведаміў, што сёлета два рэлігійныя святы, нягледзячы на эканамічны крызіс, могуць быць захаваныя. Нядаўна ўрад і парламент Партугаліі вырашылі зрабіць чатыры святочныя дні працоўнымі, сіметрычна – два свецкіх і два рэлігійных. Прынята ўжо рашэнне , што Дзень Рэспублікі і Дзень Незалежнасці з гэтага года стануць працоўнымі. Што тычыцца рэлігійных святаў –Corpus Domini (Цела Хрыста) 7 чэрвеня і Унебаўзяцця Марыі 15 жніўня – пакуль рашэнне не прынята. Міністр эканомікі і занятасці краіны Альваро Сантос Перэйра заявіў, што хуткасць тут не можа быць вырашальнай, бо неабходна лічыцца з традыцыямі і пачуццямі партугальскага народа, трымаючы на ўвазе, што рэлігійныя святы “вельмі спалучаны з жыццём людзей і з’яўляюцца элементамі іх культуры”.

Старшыня нацыянальнай біскупскай канферэнцыі, патрыярх Лісабона кардынал Жозэ Да Круз Палікарпу некаторы час таму сказаў адносна магчымасці скасавання каталіцкіх святаў, што ў Канкардаце Партугаліі і Святога Пасада у тэксце, зацверджаным у 1984 г., гаворыцца толькі пра нядзелі, якія дзяржава прызнае непрацоўнымі; што ж тычыцца грамадзянскага прызнання іншых каталіцкіх святаў – гэта кампетэнцыя цывільных ўладаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.