2012-03-02 12:35:14

2 сакавіка 2012 г.: сусветны дзень малітваў за жанчын


RealAudioMP3 2 сакавіка 2012 г. ва ўсім свеце адзначаецца “Сусветны дзень малітваў за жанчын”. Гэту ініцыятыву ўзнялі ў ХІХ ст. амерыканскія і канадскія пратэстанткі, якія пачалі сумесную малітву за тых жанчын, якія мелі вялікую дыскрымінацыю ў сваіх краінах. У хуткім часе ўзнікла ідэя заснавання Дня малітваў за ўсіх жанчын свету. Ініцыятыву з 1969 г. падтрымліваюць таксама каталіцкія жанчыны. Сёлета дэвіз сумеснай малітвы: “Няхай справядлівасць заўсёды перамагае”. Яе прапанавалі жанчыны Малайзіі. У сваім звароце яны напісалі: “2 сакавіка 2012 г. мы хочам сумесна памаліцца да Бога, каб у свеце былі ў павазе чалавечыя правы, культуры народаў, розныя рэлігіі”.

Мэта “Дня малітваў” - дапамагчы тым жанчынам, якія зазнаюць у многіх краінах свету несправядлівасць, стаюцца ахвярамі насілля, прыніжэня, адкінутасці, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.