2012-03-02 16:12:20

2013 – юбілейны год прыбыцця на славянскія землі св.Кірыла і св.Мятода


RealAudioMP3 Біскупскія канферэнцыі Славакіі і Чэхіі пачалі падрыхтоўкі да святкавання 1150-годдзя прыходу ў Вялікую Маравію асветнікаў славянскіх народаў св.Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы. Галоўныя мерапрыемствы пройдуць у 2013 годзе. Як паведамляе агенцтва SIR, палітычныя і рэлігійныя прадстаўнікі Чэхіі і Славакіі афіцыйна запраслі Бенедыкта XVI прыняць удзел ва ўрачыстасцях. Іх правядзенне плануецца ў святле новай евангелізацыі.

На сумесным пасяджэнні нацыянальных біскупскіх канферэнцый, якое завершылася ў Браціславе, разгледжаны кантакты ў гэтым напрамку паміж касцельнымі і дзяржаўнымі структурамі дзвюх краін. Кардынал Дамінік Дука, арцыбіскуп Пражскі, і арцыбіскуп Браціславы Станіслаў Зваленскі падкрэслілі той факт, што Касцёл ў абедзвюх рэспубліках "вельмі блізкі па многіх аспектах, а традыцыя сумесных нарад дае магчымасць для ўзаемнага абмену пастырскім вопытам ."

Да Году апекуноў Еўропы св. Кірыла і Мятода запланаваны публікацыі анталогій паэзіі і прозы пра жыццё і місіі двух святых, разнастайныя мерапрыемствы на міжнародным узроўні.








All the contents on this site are copyrighted ©.