2012-03-01 12:55:58

Рым: тэолагі і гісторыкі прааналізуюць значэнне ІІ Ватыканскага Сабору


RealAudioMP3 1 сакавіка ў Папскім Латэранскім універсітэце пачалася міжнародная канферэнцыя пад назвай “Паглядзець па-новаму на Сабор”. У форуме прымаюць удзел гісторыкі і тэолагі, якія прааналізуюць ролю ІІ Ватыканскага Сабораз перспектывы гэтых навук. Мерапрыемства працягнецца да 17 сакавіка. Яго арганізатарамі з’яўляюцца “Цэнтр вывучэння ІІ Ватыканскага Сабора” і “Цэнтр св. Луіса”. Навукоўцы засяродзяць сваю ўвагу на самых значных тэкстах Сабора: чатарох канстытуцыях, дэкрэце аб экуменізме, дэкларацыі аб рэлігійнай свабодзе. Першая сустрэча, якая працягнецца да 17 сакавіка будзе прысвечана канстытуцыі аб Святой літургіі “Sacrosantum concilium”.

Заканчэнне серыі мерапрыемстваў запланавана на кастрычнік 2012 г. Апошняя сустрэча пройдзе ў супрацоўніцтве з Папскім камітэтам гістарычных навук. Да 2015 г., юбілею завяршэння прац Сабора, на падставе матэрыялаў канферэнцыі плануецца выданне спецыяльная зборніка.








All the contents on this site are copyrighted ©.