2012-03-01 12:18:40

Рабіны Еўропы асудзілі акты вандалізму ў Ізраілі


RealAudioMP3 Канферэнцыя Рабінаў Еўропы асудзіла з’яўленне абразлівых надпісаў на хрысціянскіх святынях, кляштарах і могілках у Ізраілі. Старшыня арганізацыі рабін Пінхас Голдшмідт адзначыў, што вандалізм такога роду з’яўляецца таксама “антыяўрэйскім”. “Гэтыя надпісы не адпавядаюць духу і зместу Торы”, - сказаў рабін. Ён заклікаў улады Ізраіля, старанна правесці раследванне гэтых антыхрысціянскіх інцыдэнтаў і прыцягнуць іх арганізатараў да адказнасці. “У мінулым Ізраіль заўсёды садзейнічаў абароне рэлігійных правоў прадстаўнікоў усіх веравызнанняў. Мы павінны гарантаваць тое, каб рэлігійныя традыцыі грамадзян розных веравызанняў, а таксама турыстаў, якія наведаваюць нашу краіну былі паважаныя”, - сказаў рабін Голдшмідт.

Акрамя таго Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс, у размове з журналістамі нямецкага каталіцкага інфармацыйнага агенцтва “KNA” запэўніў, што будзе патрабаваць паскарэння расследавання гэтых антыхрысціянскіх правакацый. “Такія выпадкі трэба разглядаць вельмі сур’ёзна”, - сказаў Прэзідэнт. Некалькі дзён таму з просьбай аб раследванні правакацый скіраваных супраць хрысціянскай меншасці ў Ізраілі да Шымона Перэса звярнуўся кусташ Святой Зямлі а. Пьербаціста Піццабалла.








All the contents on this site are copyrighted ©.