2012-03-01 14:42:20

Кардынал Сандры заклікае да дапамогі хрысціянам Святой Зямлі


RealAudioMP3 Кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў скіраваў ліст да ўсіх біскупаў свету, заклікаючы іх прыняць удзел у зборы ахвяраванняў для хрысціян Святой Зямлі, які будзе праходзіць па ініцыятыве папы Бэнэдыкта ХVI у Вялікую пятніцу. У сваім звароце іерарх нагадаў заклік Святога Айца, каб праз гэту ініцыятыву хрысціяне з усяго свету падтрымалі місію Касцёла ў Святой Зямлі, якая мае не толькі пастырскі характар, але таксама ахвяруе сацыяльнае служэнне. “Такім чынам будзе ўмацоўвацца братэрства, якое вышэй за падзелы і дыскрымінацыі. Будзе спрыяць экуменічнаму дыялогу і міжрэлігійнаму супрацоўніцтву, згоды і прымірэнню, якія неабходныя сёння”, - сказаў іерарх.

Звяртаючыся да хрысціян з Блізкага Усходу кардынал Сандры адзначыў, што для вучняў Хрыста варожасць з боку іншых з’яўляецца іх штодзённым хлебам, які ўзмацоўвае іх веру і часам становіцца прычынай іх мучаніцтва. Іерарх звярнуў увагу на праблему вялікай міграцыі хрысціян са Святой Зямлі. “Хрысціяне ў гэтым рэгіёне пазбаўлены надзеі і са страхам глядзяць у будучыню, якой для іх здаецца не існуе. Часта адзіны выхад для іх, гэта адмовіцца ад сваёй радзімы”, - адзначыў прэфект ватыканскай дыкастэрыі.

Кардынал Сандры нагадаў што, каб гарантаваць хрысціянам Святой Зямлі лепшую будучыню вернікі з усяго свету павінны дапамагчы ім ўтрымліваць школы, бальніцы, дамы, святыні. “Мы маем абавязак вярнуць ім духоўную спадчыну, якую мы атрымалі дзякуючы іх вернасці Хрыстовым праўдам. Мы павінны зрабіць гэта праз нашу канкрэтную дапамогу”, - напісаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.