Бэнэдыкт XVI: прызнаць уклад жанчын у развіццё грамадства
У сакавіку Папа заклікае
маліцца аб тым, каб “належна прызнаваўся ва ўсім свеце ўклад жанчын у развіццё грамадства”.
Такім чынам Бэнэдыкт XVI падкрэслівае ўклад “жаночага генія” у жыццё Касцёла і ўсяго
свету. “Я думаю, што заклік Святога Айца звярнуць больш увагі на годнасць жанчын,
з’яўляецца сведчаннем яго глыбокай інтуіцыі, бо сёння іх роля як ніколі недаацэньваецца”,
- лічыць Кьяра Амірантэ, заснавальніца руху “Новыя гарызонты”, створанага са згоды
Апостальскай Сталіцы для барацьбы з сацыяльнымі праблемамі і спрыяння новай евангелізацыі.
“Тое, што характарызуе жанчын – гэта іх асаблівая ўвага да праблем самых бедных,
імкненне да салідарнасці, незвычайная здольнасць клапаціцца аб іншых. Аднак сучасная
сітуацыя жанчын з’яўляецца даволі драматычнай. Дастаткова ўзгадаць аб існуючай секс-індустрыі,
парнаграфіі. Статыстыка кажа нам аб 320 млн згвалтаваных дзяўчын і жанчын. Гэтыя дадзеныя
не могуць заставіць нас абыякавымі і нагадваюць аб тым, што трэба зноў вярнуць жанчыну
на тое месца, якое ёй належа па-праву, адкрыць нанова яе годнасць і не лічыць яе толькі
аб’ектам для задавальнення і жаданняў”, - адзначыла Кьяра Амірантэ.
Каталіцкая
актывістка адзначыла, што жанчыны дапамагаюць вярнуць любоў у жыццё сем’яў, грамадства
і самаго Касцёла. На яе думку сёння варта адкрыць глыбокае значэнне “жаночага генія”
і менавіта на гэта звяртае нашу ўвагу малітоўная інтэнцыя Святога Айца.