2012-02-29 15:46:01

Французская законніца ўзнагароджана медалём “Праведнік народаў свету”


RealAudioMP3 Французская каталіцкая законніца Мары-Эмільен Германт’ер была ўзнагароджана медалём “Праведнік народаў свету”. Цырымонія ўручэння ўзнагароды прайшла 28 лютага 2012 г ў Інстытуце Мучанікаў і Герояў Халакоста “Яд Вашэм” у Іерусаліме. Узнагароду за ратаванне яўрэяў падчас нацысцкай акупацыі Францыі ў гады ІІ Сусветнай вайны пасмяротна атрымаў таксама французскі каталіцкі святар кс. Жозэ Копэр, які памёр у 1994 г. Разам з законніцай Мары-Эмільен Германт’ер на цырымонію ў “Яд Вашэм” прыбыў стрыечны брат памерлага ксяндза і адна ўратаваная яўрэйка.

Настаяцельніца кляштара у горадзе Мендзі, сумесна з кс. Жозэ Коперам і законніцай Мары-Эмільен Германт’ер падчас нямецкай акупацыі Францыі захоўвалі яўрэйскіх дзяўчынак у дзіцячым доме, які быў уласнасцю кляштару, ратуючы іх такім чынам ад дэпартацыі ў канцэнтрацыйныя лагеры.








All the contents on this site are copyrighted ©.