2012-02-29 15:26:57

Арцыбіскуп Этэравіч: эфектыўнасць евангелізацыі залежыць ад сведчання вернікаў


RealAudioMP3 У інтэрв’ю нашаму радыё арцыбіскуп Нікола Этэравіч, Генеральны сакратар Сінода Біскупаў расказаў, што ўдзельнікі сустрэчы Рады сакратарыята Сінода Біскупаў, якая прайшла ў Ватыкане, прааналізавалі першую частку адказаў біскупскіх канферэнцый з усяго свету, якія тычацца правядзення Сінода Біскупаў на тэму “Новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай веры”. Гаворачы аб неэфектыўнасці сучасных форм евангелізацыі іерарх адзначыў, што ў яе трэба ўключыцца з новым запалам, метадамі і выражэннем.

“Евангелізацыя абапіраецца на тую рэальнасць, якая ўжо існуе і тычыцца людзей, якія былі ахрышчаныя, але знаходзяцца далёка ад Касцёла, не былі евангелізаваны і не практыкуюць каталіцкай веры. Такіх людзей сапраўды шмат ў многіх краінах”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Этэравіч адзначыў, што неэфектыўнасць сучасных формаў евангелізацыі залежыць ад многіх фактараў, часта таксама ад контрасведчанняў саміх членаў Касцёла. Таму адным з фактараў, які можа паўплываць на эфектыўнасць новай евангелізацыі, на думку іерарха, з’яўляецца пакаянне і асабістая святасць вернікаў.

Іерарх адзначыў, што біскупы розных краін свету падкрэсліваюць асаблівую важнасць сям’і ў справе перадачы веры. Ён падкрэсліў, што там дзе сям’я не можа выконваць гэтай функцыі, з прычыны нявер’я бацькоў, важную ролю мае грамадства, якое павінна дапамагчы сем’ям праз катэхізацыю бацькоў і моладзі.Акрамя таго, арцыбіскуп Этэравіч, назваў “прадбачлівым” рашэнне Папы абвясціць Год веры. “Вера гэта компас, які нас вядзе, таксама і ў гэтай новай сітуацыі ў якой мы жывём”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.