2012-02-29 13:13:13

Алжыр: Касцёл заклікае адсвяткаваць 50-годдзе незалежнасці ў духу нацыянальнай згоды


RealAudioMP3 Біскуп Канстанціна-Гіпонскі Поль Дэфарж заклікаў усіх алжырцаў незалежна ад веравызнання разам адзначыць 50-годдзе незалежнасці краіны, молячыся аб ласцы святла і прабачэння неабходнай для таго, каб праўдзіва паглядзець на гісторыю. Іерарх адзначыў, што пасля таго, як краіну ў 1962 г. вымушаны былі пакінуць еўрапейцы, шматлікія касцёлы апусцелі. “Многія з іх дагэтуль носяць на сваіх сэрцах шрамы ад тых ранаў, якія яшчэ не зусім загаіліся”, - падкрсэліў іерарх.

Біскуп Дэфарж нагадаў словы алжырскага кардынала Эцьена Дзюваля, які кіраваў Касцёлам у Алжыры у часы вайны за незалежнасць, аб тым, што хрысціяне павінны заўсёды выступаць супраць насілля, прамаючы удзел у братэрскай і рызыкоўнай барацьбе за незалежнасць разам з усімі алжырцамі, што ўмацала сувязь Касцёла з усім народам. Іерарх адзначыў, што і сёння, праз 50 гадоў пасля алжырскай рэвалюцыі Касцёл павінен існаваць для ўсяго народа Алжыру.

Біскуп Канстанціна-Гіпонскі падкрэслівае, што сёння для хрысціян Алжыра і для новых пакаленняў нацыі ўспамін не азначае толькі настальгічнага вяртання да балючага і слаўнага мінулага, але таксама заклікам “браць удзел у святой гісторыі, якая ствараецца”.








All the contents on this site are copyrighted ©.