2012-02-28 11:06:49

Персанальны ардынарыят з Англіі адзначае ў Ватыкане юбілей


RealAudioMP3 Больш за 100 католікаў з Вялікабрытаніі, якія да Вялікадня 2011 г. яшчэ былі англіканамі, прыбылі ў Рым з пілігрымкай удзячнасці. Такім чынам яны пажадалі адзначыць першую гадавіну з дня заснавання свайго Персанальнага ардынарыяту Маці Божай Уолсінгемскай. Групу ўзначальвае кс. прэлат Кейт Ньютан, былы англіканскі біскуп, які з’яўляецца кіраўніком новай структуры. Ён паведаміў, што нягледзячы на ​​абмежаванасць фінансавых рэсурсаў і адсутнасць касцёльных будынкаў, ніхто з вернікаў не адыйшоў. Па яго словах, першы год існавання структуры выдаўся складаным, але гэта не знеахвочвае, а, наадварот, мабілізуе да далейшых намаганняў.

У лістападзе 2009 г. Бэнэдыкт XVI выдаў дакумент пад назвай “Anglicanorum coetibus”, што дало магчымасць англіканам пераходзіць у Каталіцкі Касцёл, захоўваючы свае традыцыі і абрад. Былі створаны новыя структуры – ардынарыяты. Да іх належаць у дадзены момант каля 2300 вернікаў – 900 у Англіі і Уэльсе і 1400 у Злучаных Штатах. Першы Персанальны ардынарыят паўстаў у Вялікабрытаніі і атрымаў тытул “Маці Божай Уолсінгемскай”. Яго ўзначаліў былы англіканскі біскуп Кейт Ньютан. 1 студзеня 2012 г. такі ардынарыят паўстаў таксама і ў ЗША.







All the contents on this site are copyrighted ©.