2012-02-28 12:53:48

Пакістан: Катэхізіс Каталіцкага Касцёла цяпер на мове урду


RealAudioMP3 Католікі Пакістана змогуць чытаць Катэхізіс Каталіцкага Касцёла на роднай мове. Завяршаюцца працы па выданні першых дзвюх частак катэхізіса на нацыянальнай мове гэтай краіны урду. Пераклад частак “Вызнанне веры” і “Цэлебрацыя Таямніцы хрысціянства” з’явіцца ўжо восенню, перад пачаткам Году веры. Як паведамляе “Fides”, праца над перакладам першых двух частак вялася напрацягу 8 гадоў. Наступныя два раздзелы катэхізісу – “Жыццё ў Хрысце” і “Хрысціянская малітва” выйдуць на урду праз некалькі гадоў. Як падкрэсліваюць перакладчыкі, асаблівую складанасць выклікала стварэнне новай тэрміналогіі, што стала значыным укладам у развіццё моўнай культуры ў краіне. Прадстаўнікі Касцёла спадзяюцца, што першымі адрасатамі выдання стануць маладыя людзі, якія затым змогуць распаўсюджваць каталіцкае веравучэнне праз сацыяльныя медыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.