2012-02-28 15:03:18

Завяршыўся трэці этап перамоў паміж Святым Пасадам і В’етнамам


RealAudioMP3 27-28 лютага 2012 г. у в’етнамскім Ханоі адбылася трэцяя працоўная сустрэча паміж дэлегацыяй Апостальскай Сталіцы і Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. Пасля заканчэння форума Заля Друку апублікавала спецыяльнае паведамленне, у якім адзначаецца, што абодва бакі абмеркавалі міжнародныя пытанні, абмяніліся інфармацыяй аб сітуацыі ўнутры краін, прааналізавалі поступы, якія адбыліся ад правядзення другой сустрэчы ў 2010 г. у Ватыкане, а таксама абмеркавалі сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў В’етнаме.

“В’етнамская дэлегацыя падкрэсліла, што краіна заўсёды рэалізавала і дасканаліла палітыку павагі і гарантыі свабоды вызнання веры і рэлігіі. Улады краіны заклікалі Каталіцкі Касцёл у В’етнаме актыўна і эфектыўна ўдзельнічаць у існуючым нацыянальным, эканамічным і сацыяльным развіцці краіны”, - адзначаецца ў заяве. Дэлегацыя Апостальскай Сталіцы выказала надзею, што роля і місія Каталіцкага Касцёла ў краіне будзе развівацца і пашырацца.

Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі патрэбу пастаяннага супрацоўніцтва паміж бакамі для канкрэтнай і практычнай рэалізацыі сумесных намаганняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.