2012-02-28 16:09:12

Апублікавана праграма прабывання Бэнэдыкта XVI на Сусветнай сустрэчы сем’яў


RealAudioMP3 Сёння на прэс-канферэнцыі ў Мілане была прадстаўлена праграма ўдзелу Бэнэдыкта XVI у VII Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў вышэй узгаданым горадзе. Святы Айцец прыбудзе ў Мілан 1 чэрвеня ў другой палове дня і скіруецца на плошчу ля катэдральнай базылікі, дзе сустрэнецца з жыхарамі горада. Вечарам таго ж дня Папа будзе прысутнічаць на адмысловым канцэрце ў свой гонар у славутым оперным тэатры “Ла Скала”. Субота 2 чэрвеня для Святога Айца пачнецца ўрачыстай ютранню ў міланскай катэдры разам з біскупамі, святарамі і законнікамі. Цэнтральнай падзеяй дня стане сустрэча Пантыфіка з кандыдатамі да бежмавання на стадыёне “Сан Сіро”. Вечар Папа правядзе на сустрэчы з сем’ямі ў Паўночным парку Мілана, дзе адбудзецца “Свята сведчанняў”. Менавіта тут, наступнай раніцай 3 чэрвеня пройдзе заключная св. Імша, якую ўзначаліць Святы Айцец. Пасля яе заканчэння Пантыфік памоліцца з сем’ямі “Анёл Панскі”.

Візіт Папы ў Мілан завершыць 3 чэрвеня сустрэча з арганізатарамі форуму – членамі фонда “Мілан-Сем’і 2012”.








All the contents on this site are copyrighted ©.