2012-02-27 15:39:25

Сірыйскі іерарх: мы ашуканыя, а не проста расчараваныя Захадам


RealAudioMP3 Кіраўнік Сіра-каталіцкай Царквы зноў выказаў асцярогу, што далейшае развіццё канфліктнай сітуацыі ў Сірыі можа прывесці да ўсталявання ісламскай рэспублікі ў краіне, і гэта абернецца замахам на рэлігійную свабоду. Патрыярх Ігнацый Юсэф III Юнан таксама выказаў вострую крытыку ў адрас заходніх СМІ, якія, на яго думку, вельмі неаб’ектыўна асвятляюць падзеі ў Сірыі. “Адносна СМІ я магу сказаць вам, што мы, хрысціяне, не ведаю, ці я выказваю пачуцці і думкі ўсіх хрысціянаў, але я кажу пра тое, як я разумею сітуацыю, мы адчуваем, што ашуканы заходнімі краінамі”, - сказаў сіра-каталіцкі патрыярх. “Мы ашуканыя, а не проста расчараваныя. Ашуканыя, таму што мы думаем, што Захад забыўся многае з таго, што вызначае сітуацыю на Блізкім Усходзе. Гэта не палітыка, гэта не эканоміка, гэта, перш за ўсё, канфесійны або рэлігійны фактар”, - сказаў іерарх.

На думку Паірыярха, Захад памылкова думае, што калі большасць возьме ў свае рукі ўладу на Блізкім Усходзе, гэта будзе азначаць, што дэмакратыя дасягнута і будзе ажыццяўляцца ў далейшым. “Дэмакратыя павінна паважаць, перш за ўсё, асноўныя правы ўсіх”, - заявіў іерарх. На яго думку, дэмакратыя не робіцца за адзін дзень. Патрабуецца некаторы час. І лепшы спосаб пабудаваць яе – дапамагаць усім бакам працаваць разам і шукаць агульны шлях з дапамогай міжнародных партнёраў або краін Лігі арабскіх дзяржаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.