2012-02-27 17:17:47

Нігерыйскія біскупы: не трэба правакаваць нікога і паддавацца на правакацыі самім


RealAudioMP3 “Пасля перыяду спакою і міру бомбы вярнуліся да нас. Мы былі занадта аптымістычнымі”, - так 27 лютага пракаментаваў арцыбіскуп Джоса ў Нігерыі Ігнацыюс Айау Каігама ўчарашні тэрарыстычны акт, накіраваны супраць штаб-кватэры арганізацыі “Касцёл Хрыста” у Джосе. Яго здзейсніла ісламская секта “Бока Харам”. Гэта не першы такога роду акт з боку дадзенай рэлігійнай групоўкі. Біскуп адзначае, што на сённяшні момант ад тэракту пацярпелі 3 чалавекі, але колькасць ахвяраў можа ўзрасці.

Іерарх пракаментаваў захаванне групы хрысціянскай моладзі, якая пасля тэракту напала на мусульман. “Трэба праверыць, што насамрэч адбылося, але без сумневу, нельга адказваць насіллем на насілле, - сказаў арцыбіскуп. - Хачу падкрэсліць, што паводзіны такіх хрысціян пярэчаць навучанню Касцёла, бо, паводле афіцыйнай пазіцыі, не трэба правакаваць нікога і паддавацца на правакацыі самім, таму што вынікам гэтага могуць быць рэпрэсіі”, - заключыў нігерыйскі іерарх.

Біскупы Нігерыі велімі заклапочаны атмасферай напружанасці, страху і гневу, якія пануюць у грамадстве, перш за ўсё ў выніку нападак “Бока Харам”. Чакаецца, што Канферэнцыя Біскупаў апублікуе адпаведны дакумент па гэтай праблеме.








All the contents on this site are copyrighted ©.