2012-02-25 12:56:59

У Рыме распачаўся беатыфікацыйны працэс папы Бэнэдыкта XIII


RealAudioMP3 Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агосціно Валіні паведаміў аб распачацці беатыфікацыйнага і кананізацыйнага працэсаў папы Бэнэдыкта XIII (1649-1730), дамініканіна, які 29 мая 1724 г. быў абраны на Пасад св. Пятра. 245 Папа ў гісторыі Касцёла нарадзіўся 2 лютага 1649 г. як Пьетро Франчэско Орсіні ў Гравіна ін Пулья ў архідыяцэзіі Бары, у арыстакратычнай сям’і. У 1668 г. супраць волі бацькі ён уступіў у Ордэн Дамініканаў. У 1672 г. быў прызначаны кардыналам. Ён быў арцыбіскупам Манфрэдоніі, а затым Бэнэвэнто. Яго прыярытэтам было душпастырства.

Пасля свайго абрання на Пасад св. Пятра з папскага двара перасяліўся ў збудаваную адмыслова для яго простую манаскую келлю. Выступаў супраць раскошы кардыналаў і свецкасці духавенства.

Бэнэдыкт XIII памёр 21 лютага 1730 г. у Рыме. Яго цела спачывае ў дамініканскай базыліцы Санта Марыя над Мінервай, недалёка ад Пантэону.







All the contents on this site are copyrighted ©.