2012-02-25 12:27:19

Бэнэдыкт XVI: у сферы лячэння бясплоднасці дамінуюць навуковая зацікаўленасць і логіка прыбытку


RealAudioMP3 25 лютага Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Папскай Акадэміяй жыцця і прысвечанай праблемам дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння бясплоднасці. Мерапрыемства праходзіла 24-25 лютага ў Ватыкане. Святы Айцец адзначыў, што тэма форума “выражае канкрэтную магчымасць для дыялога паміж этыкай і біямедыцынай”. Папа выказаў жаданне, каб даследванні ў гэтай сферы кіраваліся прынцыпам пошуку праўды, сапраўднага служэння дабру чалавека і былі абаронены ад пагрозы стаць толькі “функцыянальнай практыкай”. “Легітымныя бацькоўскія чаканні сужэнскіх пар, якія знаходзяцца ў стане бясплоднасці, павінны знайсці з дапамогай навукі адказ, які будзе адпавядаць павазе да іх чалавечай і сужэнскай годнасці”, - падкрэсліў Папа. Ён звярнуў увагу на тое, што сёння ў сферы лячэння бясплоднасці дамінуюць выключна навуковая зацікаўленасць і логіка прыбытку, што абмяжоўвае многія іншыя сферы пошуку вырашэння праблемы.

“Я хачу нагадаць сужонкам, якія жывуць у сітуацыі бясплоднасці, што нельга з гэтай прычыны расчароўвацца ў сваім сужэнскім пакліканні. Сужонкі пакліканы супрацоўнічаць з Богам ў стварэнні новага жыцця. Пакліканне любові, гэта пакліканне дара з саміх сябе і гэтага ніякі арганічны стан не можа вас пазбаціць. Там дзе навука не знаходзіць адказу, адказ дае святло, якое паходзіць ад Хрыста”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Папа звярнуўся да ўдзельнікаў канферэнцыі з заклікам падтрымліваць дыялог з верай у сваіх даследваннях. Ён нагадаў, што “розум заўсёды павінен ачышчацца”, бо перад ім існуе пагроза “этычнай слепаты”, якую выклікаюць пэўныя прыватныя інтарэсы і жаданне большай улады. “Вера дазваляе розуму найлепшым чынам выконваць сваё заданне і лепш бачыць у чым яно заключаецца”, - сказаў Святы Айцец.

“Не паддавайцеся спакусе разглядаць дабро чалавека толькі як тэхнічную праблему. Абыякавасць сумленняў у адносінах да праўды і дабра прадстаўляе сур’ёзную пагрозу для сапраўднага навуковага прагрэса”, - падкрэсліў Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.