2012-02-25 12:17:59

Беларусь: інтэрнэт-евангелізацыя – як быць там, дзе сёння чалавек?


RealAudioMP3 25 лютага ў Баранавічах пачаўся навукова-практычны семінар на тэму “Евангелізацыя i новыя сродкі камунікацыі”. Ён праходзіць на базе катэхетычнага каледжу імя Зыгмунта Лазінскага. Ну сустрэчу былі запрошаны ўсе жадаючыя. Праграма прадугледжвае знаёмства з практычнымі магчымасцямі евангелізацыі праз сучасныя сродкі камунікацыі, а таксама трэнінгі, якія праводзяць найлепшыя спецыялістамі па медыя-евангелізацыі. Аб мэтах і самой ідэі правядзення такога форуму нашай рэдакцыі распавёў яго галоўны арганізатар кс. Андрэй Рылка.

Святар паведаміў, што натхненнем для правядзення мерапрыемства сталі словы Святога Айца Бэнэдыкта XVI аб тым, што Касцёл павінен быць там, дзе прысутнічае сучасны чалавек. Прасторай, дзе праводзіць свой свабодны і працоўны час вялікая колькасць сучасных беларусаў, з’яўляецца інтэрнэт і сродкі камунікацыі з ім звязаныя. Паводле святара, гэта вялікі шанс для Касцёла, менавіта ў віртуальнай прасторы прапаведаваць Хрыста і Яго Евангелле. Як гэта рабіць, і падкажуць спецыялісты ў гэтай сферы.

Арганізатары вырашылі шмат не чакаць на вынікі семінару аб новых евангелізацыйных тэхналогіях і пастанавілі выкарыстоўваць іх ужо падчас самаго форуму. Таму было заяўлена аб правядзенні інтэрнэт-трансляцыі з мерапрыемства, каб даць магчымасць неабмежаванай аўдыторыі сачыць за працамі форуму, які будзе працягвацца яшчэ і заўтра.







All the contents on this site are copyrighted ©.