2012-02-24 13:33:11

Бэнэдыкт XVI: неабходна сведчыць аб тым, што дабро існуе і яно пераможа


RealAudioMP3 24 лютага Бэнэдыкт XVI сустрэўся з дэлегацыя “Гуртка св. Пятра”, дабрачыннай арганізацыі, якая займаецца дапамогай бедным у Рымскай дыяцэзіі – дыяцэзіі Папы. У сваёй прамове да прысутных Пантыфік нагадаў, што ў сваім Пасланні на Вялікі пост ён звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць разважання аб сэрцы хрысціянскага жыцця: любові. “Дарагія сябры, сёння, як і ўчора, сведчанне любові асаблівым чынам патрабуе духоўнай і мудрай адкрытасці на патрэбы кожнага”, - сказаў Святы Айцец і выказаў удзячнасць членам “Гуртка св. Пятра” за іх дзейнасць у сферы дапамогі бедным. Папа нагадаў, што добрыя ўчынкі ў адносінах да бліжніх павінны уключаць у сябе ўсе аспекты: фізічны, маральны і духоўны. “Нават калі сучасная культура здаецца згубіла здольнасць адрозніваць дабро ад зла, неабходна ячшэ больш сведчыць аб тым, што дабро існуе і яно пераможа”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Пантыфік адзначыў, што дабрачынная дзейнасць з’яўляецца прывілеяванай формай евангелізацыі і таму патрабуе ад тых хто ёй займаецца, злучыць уласныя сэрцы з сэрцам Хрыста. Гэта неабходна для таго, каб “клопат аб іншых ператвараўся ў разуменне і ўдзел у іх пакутах і надзеях”. Такім чынам, на думку Святога Айца, можна “зрабіць, з аднаго боку, відавочнай бясконцую міласэрнасць Бога да кожнага чалавека, а з іншага нашу веру ў Яго”. “Сустрэча з бліжнім і адкрыццё сэрца на яго патрэбы, гэта магчымасць для збаўлення і благаслаўлення”, - сказаў Папа. Папа пажадаў удзельнікам “Гуртка св. Пятра”, каб вера, любоў і сведчанне заставаліся іх арыентырам у апостальскай працы.

“Гурток св. Пятра” быў заснаваны ў 1869 г. па ініцыятыве групы маладых людзей, якія паходзілі з шляхетных і заможных рымскіх сем’яў і жадалі сведчыць перад светам аб вернасці Папе і праз дабрачынную дзейнасць дапамагаць бедным у яго дыяцэзіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.