2012-02-24 15:40:53

Апостальская Сталіца прыме ўдзел у сустрэчы па праблеме Сірыі


RealAudioMP3 “Апостальская Сталіца была запрошана міністрам замежных спраў Туніса на сустрэчу групы “Сябры Сірыі”, якая пройдзе сёння ў гэтай паўночна-афрыканскай краіне”, - расказаў кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі. Святар адзначыў, што Святы Пасад будзе ўдзельнічаць у сустрэчы ў якасці назіральніка. Яго прадстаўніком будзе арцыбіскуп Майкл Фітцджэральд, дэлегат Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Лігі арабскіх краін і Апостальскі нунцый у Егіпце. “Гэты ўдзел мае на мэце паказаць блізасць і салідарнасць Апостальскай Сталіцы з усім сірыйскім народам і яе зацікаўленасць у дабрабыце, міры і стабільнасці ў грамадстве і ўсім рэгіёне”, - сказаў кс. Ламбардзі.

Ён падкрэсліў, што з гэтай мэтай Святы Пасад жадае паўтарыць заклік Святога Айца скіраваны 12 лютага пасля традыцыйнай нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”, які тычыцца спынення насілля і праліцця крыві, пачатку дыялога, спрыяння прымірэнню і згодзе, і неабходнасці адказаць на легітымныя патрабаванні сірыйскага народа і міжнароднай супольнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.