2012-02-24 10:55:18

Апостальская Сталіца аб’яднала спецыялістаў па барацьбе з бясплоднасцю


RealAudioMP3 24 лютага ў Ватыкане пачала працу XVIII агульная асамблея Папскай акадэміі жыцця на тэму “Дыягностыка і лячэнне бясплоднасці”, якая закончыцца ў суботу 25 лютага аўдыенцыяй у Святога Айца. У інтэрв’ю нашаму радыё дырэктар Акадэміі жыцця Ігнасіо Караско дэ Паоло, іспанскі біскуп і спецыяліст у галіне біяэтыкі, расказаў аб тым, як нарадзілася ідэя правядзення такога форума. Іерарх адзначыў, што тры гады таму, Бэнэдыкт XVI, у сваім пасланні скіраваным да выкладчыкаў і студэнтаў Папскіх універсітэтаў заклікаў да больш актыўнага пошуку спосабаў барацьбы з бясплоднасцю і захавання павагі да годнасці чалавека, сужэнскіх пар, а таксама тых, хто павінен нарадзіцца. Біскуп Дэ Паоло падкрэсліў, што адной з мэтаў форума з’яўляецца менавіта пошук новых і эфектыўных спосабаў вырашэння гэтай праблемы.

“На працягу некалькіх апошніх гадоў быў зроблены значны прагрэс: напрыклад у галіне лячэння бясплоднасці з дапамогай мікрахірургіі; у гарманальнай сферы і барацьбе з захворваннямі, як напрыклад эндаметрыёзам, які ўяўляе сёння вельмі цяжкую праблему. Акрамя таго, зроблены важныя крокі наперад у прафілактыцы бясплоднасці, бо адной з яе галоўных прычын, з’яўляюцца пэўныя стылі жыцця, напрыклад злоўжыванне табаком, алкаголем, а таксама некаторыя больш простыя рэчы”, - адзначыў біскуп Дэ Паоло.

Іерарх расказаў, што Папская Акадэмія жыцця ўжо на працягу некалькіх гадоў арганізуе вялікія міжнародныя канферэнцыі ў якіх прымаюць удзел сусветна вядомы навукоўцы і медыкі. Такія сустрэчы спрыяюць паляпшэнню кантактаў і супрацоўніцтву паміж спецыялістамі. Апошнімі тэмамі форумаў былі пост-абартыўны сіндром і даследванні над ствалавымі клеткамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.