Папа Інакенцій ХІ – барацьбіт з кумаўством у Касцёле
“L’Osservatore Romano”
раскрывае ў сённяшнім нумары цікавыя факты з пантыфікату папы Інакенція ХІ 1676-1689
гг. Аказваецца, Пантыфік планаваў правесці сур’ёзную рэформу ў Касцёле, якая мела
на мэце барацьбу з так званым непатызмам або кумаўством, якое, як аказваецца, было
вельмі распаўсюджана ў тыя часы. Правядзенне рэформы было даручана юрысту Джованні
Баціста дэ Лука. Яго першыя пастановы выклікалі моцны супраціў у самой Рымскай курыі
і рэформа была спынена наступным папам Аляксандарам VIII. Не гледзячы на гэта, наступныя
папы вярнуліся да ідэі барацьбы з непатызмам, што прывяло ў выніку да станоўчых змен
у Касцёле.
У даследаванні ватыканскага выдання адзначаецца, што пантыфікат
папы Інакенція ХІ быў таксама пазначаны канфліктам з французскім каралём Людовікам
XIV. Манарх спасылаючыся на так званыя “галіканскія традыцыі”, патрабаваў незалежнасці
французскага Касцёла ад улады Папы на карысць улады караля. Хаця Людовіка падтрымалі
янсэністы, ідэя французскага манарха ў выніку правалілася.