2012-02-23 12:47:31

Мексіка: да візіту Папы паўcтала радыёстанцыя


RealAudioMP3 Леонская архідыяцэзія ў Мексіцы абвясціла аб адкрыцці інтэрнэт-радыё. Праект прымеркаваны спецыяльна да візіту Бэнэдыкта XVI у краіну у канцы сакавіка 2012 г. Рыдыё “Cristo Rey” (Хрыстус Валадар) будзе знаёміць слухачоў з асобай Святога Айца і яго навучаннем. Радыёстанцыя будзе весці таксама трансляцыі з мерапрыемстваў з удзелам Папы падчас яго візіту ў Мексіку. Стваральнікі адзначаюць, што інтэрнэт дае неабмежаваныя магчымасці данесці пасланне Святога Айца да вялікай колькасці людзей розных поглядаў і перакананняў. Вяшчанне пачнецца з праграмы “Вучні і місіянеры”, у якой прыме ўдзел біскуп Куэрэтаро Фаўсціно Армэндарыс. У сетцы вяшчання на сённяшні дзень – 12 праграм, якія будуць ісці ў прамым эфіры. Іх будуць весці святары, дыяканы, а таксама свецкія вернікі з трох мексіканскіх дыяцэзій Куэрэтаро, Чэлая і Леон.








All the contents on this site are copyrighted ©.