Святы Айцец павітаў “Кампанію братэрства” у Бразіліі
Бэнэдыкт XVI накіраваў
спецыяльнае пасланне на імя старшыні Канферэнцыі Біскупаў Бразіліі арцыбіскупа Апарсіды
Раймундо Дамаскэно Ассіса, у якім адзначыў важнасць і карысць чарговай “Кампаніі братэрства”
у Бразіліі. У гэтым годзе яна будзе прысвечана здароўю нацыі. У сваім пасланні Пантыфік
нагадаў пра неабходнасць салідарнасці з хворымі, што адпавядае духу Вялікага посту.
Папа звязвае забеспячэнне здаровага ладу жыцця з правам кожнага на доступ да грамадскіх
рэсурсаў. Святы Айцец спадзяецца, што “Кампанія братэрства” натхніць адвагай сэрцы
вернікаў і ўсіх людзей добрай волі для больш самаахвярнай дапамогі хворым, а таксама
пакінутым і адзінокім. У сваім звароцу Папа запэнівае ў сваёй духоўнай лучнасці з
удзельнікамі акцыі.
“Кампанія братэрства” праходзіць па ініцыятыве Канферэнцыі
Біскупаў Бразіліі з 2003 г. Яе мэта – спрыяць абароне жыцця будучых пакаленняў і
захавання навакольнага асяроддзя.