2012-02-22 15:27:07

Мілан прыме Міжнародны кангрэс тэолагаў-маралістаў


RealAudioMP3 У Мілане пройдзе трохдзённы Міжнародны кангрэс тэолагаў-маралістаў. Ён распачнецца адначасова з Сусветнай сустрэчай сем’яў, сёмай па ліку, якая пройдзе ў тым жа Мілане з 30 мая па 3 чэрвеня. Спецыялісты па маральнай тэалогіі будуць разважаць аб лёсе сям’і ў святле навучання Касцёла. Адметнасцю форума стане тое, што ён будзе працаваць адначасова яшчэ ў сямі гарадах апроч Мілана. Сярод удзельнікаў з 27 краін свету будуць прысутнічаць 4 кардыналы, 7 біскупаў, 24 прафесары ў галіне сацыялогіі, псіхалогіі, дэмаграфіі, эканомікі, тэалогіі, юрыспрудэнцыі, сельскай гаспадаркі. Чакаецца, што агульная колькасць удзельнікаў сустрэчы дасягне 5 тыс.








All the contents on this site are copyrighted ©.